Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Уладзімер Караткевіч у 1951 годзе

Уладзімер Караткевіч (26 лістапада 1930, Ворша — 25 ліпеня 1984, Менск) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, клясык беларускае літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацяў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагодзьдзя. Першы беларускі пісьменьнік, які зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасьць Уладзімера Караткевіча адрозьніваецца рамантычнай скіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным патасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».
(артыкул цалкам…)

Сьвяткаваньне ў 2018 годзе

Дзень Волі — беларускае сьвята аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці, якое адзначаецца 25 сакавіка пад нацыянальнымі бел-чырвона-белым сьцягам і гербам Пагоняй.

Прымяркоўваецца да гадавіны ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы, калі 25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла 3-ю Ўстаўную грамату. У Беларусі часоў рэжыму Лукашэнкі сьвяткуецца на неафіцыйным узроўні, таксама адзначаецца беларускай дыяспарай. Упершыню ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР адзначылі ў 1919 годзе ў Горадні. На ўрачыстай вячэры старшыня Беларускай цэнтральнай Рады Гарадзеншчыны Павал Аляксюк прачытаў Першую Ўстаўную грамату, па чым прысутныя прасьпявалі беларускі гімн. Упершыню назву надалі ў 1921 годзе ў «Дэклярацыі ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі з прычыны трэцяй гадавіны абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі».
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Гэты дзень у гісторыі

Спутнік 1

4 кастрычніка:

  • 1498вялікі князь Аляксандар надаў Полацку і Дарагічыну Магдэбурскае права
  • 1582Папа Рымскі Грыгорыюс XIII увёў грыгарыянскі каляндар (наступным днём было 15 кастрычніка)
  • 1634кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Бешанковічам Магдэбурскае права
  • 1705 — адбылася каранацыя Станіслава Ляшчынскага і ягонае жонкі Кацярыны Апалінскай
  • 1883 — першае адбыцьцё Ўсходняга экспрэса
  • 1910апошні кароль Партугаліі зьбег зь Лісабону ў Гібральтар
  • 1957 — у СССР адбыўся запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (на выяве)
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.